Адкрывае кніжны сезон падкаста “Гаворыць Гродна” кніга аднаго з вядоўцаў Яўгена Аснарэўскага “Трыкутнік караля”.
У гэтай гістарычна-фантастычнай аповесці горад - не проста месца дзеяння. Ён таксама - крыніца загадкі, аснова сюжэта і ключ да пошуку адказаў. Гісторыя, апісаная ў творы, адбываецца у нашам горадзе і ў наш час. Героі аповесці маюць прататыпамі сапраўдных гродзенцаў, якіх многія з вас ведаюць. Хто гэта? Слухайце ў першым выпуску другога сезона падкаста “Гаворыць Гродна”.
Прачытаць аповесць, якую абмяркоўваем у першым выпуску: https://issuu.com/asnoru9/docs/_______i_________-.docx
Платная, але больш поўная версія аповесці: https://ridero.ru/books/trykutnik_karalya/
Да сустрэчы на старонках кніг пра Гродна і ў наступных выпусках гарадзенскага падкаста!