«Самурай» Алеся Кіркевіча – гэта зборнік апавяданняў, які Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі абмеркавалі ў трэцім эпізодзе літаратурнага сезона падкаста «Гаворыць Гродна». У ім вы даведаецеся, чым літаратурны Гродна Кіркевіча адрозніваецца ад іншых апісанняў нашага горада і што агульнага ў збіранні грыбоў і чытанні кніг. А яшчэ пачуеце, як Яўген Аснарэўскі гаворыць «па-самурайску».
Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна – пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для адмеркавання – таксама.
Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік "Тётя Ира разрешила": https://t.me/tetiaIra
Сцягнуць сабе кнігу ў pdf або epub: https://kamunikat.org/?pubid=47511