“Гродзенскіх прывідаў і нават смерці ў Гродне няма чаго баяцца” - кажуць аўтары падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі пра кнігу “Бовь и мерть в Хротне”. Гэта свежачок - кніга выйшла ў 2023 годзе ў выдавецтве "ЛітАры". Аўтар - пісьменнік і музыка Дзяніс Трусаў, сын вядомага гродзенскага даследчыка архітэктуры Ігара Трусава.Якія адсылкі да Гродна знайшлі вядучыя падкаста? Чаму Аснарэўскаму нарэшце нешта спадабалася? Якія цікавыя неалагізмы выкарыстоўваў аўтар? Чаму ў Гродне не варта баяцца прывідаў і смерці?
Слухайце ў 4 выпуску 2 сезона падкаста.
Больш пра кнігу расказаў аўтар Дзяніс Трусаў: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2023/04/18/trusau-kniga/
Паслухаць дзіўную музыку Дзяніса Трусава і іншых гродзенцаў: https://hrodna.life/articles/strange-music/
Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.
Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!